Дошка гонару і бразільскі карнавал


Рэжысёрка і акторка Марыя Чыквін, якая нарадзілася ў Беластоку на польскім Падляшшы, спрабуе адшукаць сваю беларускую тоеснасць у сустрэчах з найбольш цікавымі незалежнымі творцамі Беларусі.

У чарговай серыі цыклу рэпартажаў «Беларускі клімат» зірнем на беларускую гарадскую прастору вачыма вядомага фатографа, шматразовага лаўрэата «Belarus Press Photo» Сяргея Гудзіліна.

Сяргей правядзе нас па старых вуліцах і модных раёнах Менску. Распавядзе, што яго прываблівае ў горадзе, дзе спалучаюцца посткамуністычная эстэтыка, сімвалы і архітэктура з сучаснымі плынямі ды мастацтвам.

Прэмʼеру чарговага выдання серыі рэпартажаў «Беларускі клімат» глядзіце ў суботу 7 ліпеня а 20:30.

 

Каментары