Дэпартацыя татараў. Спроба № 2


https://www.youtube.com/watch?v=O7fsE28TMJ8

Асабістыя гісторыі крымскататарскіх сем’яў з акупаванага Крыму – у фільме, зробленым пры ўдзеле «Белсату». Лёс простых татараў – у стужцы «Калі гэты вецер сціхне».

Тры пакаленні крымскіх татараў аб’яднаў гэты фільм. Чатыры сям’і: старэйшае пакаленне перажыло дэпартацыю, сярэдняе – нарадзілася і вырасла здалёк ад роднага Крыму, малодшае – ва ўкраінскім Крыме. Усе разам цяпер перажываюць расейскую анексію роднай зямлі.

«Расказваючы гэтую гісторыю, мы фактычна жылі з яе героямі, а не прыязджалі на дзве гадзіны на здымку. Мы былі з імі дзень і ноч. Мы былі як блізкія сябры»,

распавядае рэжысёр стужкі Тарас Дронь.

Цікавая для гледача будзе і гісторыя назвы фільму. У адной са сцэнаў сын сядзіць з маці ў апусцелым пасля ад’езду жонкі ды дзяцей доме. Яны скардзяцца адно адному на боль у нагах, якая ўзнікае пры змене надвор’я. «Калі гэты вецер сціхне?» – кажа жанчына, якая пакутуе ад болю, фізічнага і душэўнага…

Але не ўсё безнадзейна ў фільме. Нараджаюцца новыя пакаленні крымскіх татараў, а значыць, жыццё працягваецца. Тым часам фільм крочыць па фестывалях.

Гледачы «Белсату» могуць паглядзець «Калі гэты вецер сціхне» ў cуботу, 10 снежня, а 19:10.

Каментары