«Дай дарогу!» на «Belsat Music LIVE»


https://www.youtube.com/watch?v=zLisFWUu5CU

На «Белсаце» – яшчэ больш ачмуральнае музыкі! Штосуботу глядзіце новую музычную праграму «Белсату» – «Belsat Music LIVE», у якой вы пазнаёміцеся з сучаснаю беларускаю музычнаю сцэнай.
Госці трэцяга выдання «Belsat Music LIVE» гурт «Дай дарогу!» з Берасця. Гранічна шчыры Юры Стыльскі распавядзе вядоўцы праграмы Міры Шульц пра тое, як адкрыў для сябе беларускую мову, ці свабоднае ягонае сэрца ды як выжыць творцу за кошт сваёй творчасці. У жывым сэце прагучыць першая беларускамоўная песня гурта за 16 гадоў існавання, а таксама самыя забойныя песні з новага альбому.

Хлопцы спяваюць збольшага па-расейску і па-польску. Гурт існуе з 1998 года і ўвесь гэты час музыкі працуюць у родным горадзе. Музыкі расказваюць пра свой гарадскі патрыятызм:

Натуральна, што нам прыемна выступаць і быць тут, у Берасці. Мы можам сабраць валізу і хоць заўтра, але мы спрабуем «бамбіць» дыстанцыйна».

У суботу, 21 студзеня, а 20:30, глядзіце прэм’ернае выданне аўтарскага праекту Сяргея Будкіна – «Belsat Music LIVE».

Праграма дасяжная праз антэну, а таксама онлайн на ўсіх дэвайсах.

Каментары