Чым смярдзіць расейская ўлада?


Віктар Ерафееў – асоба, якая змагаецца за перамены ў Расеі. Пісьменнік і дысідэнт крытыкуе ўлады і расейскіх палітыкаў.

«Расейская ўлада – грубая, ванітная, якая складаецца з мужчынскіх анекдотаў, мацюкоў, біфштэксу, няпамятлівасці, каламутнай галавы, доўгатэрміновага пʼянства, садызму, цыбульнай адрыжкі», – піша Віктар Ерафееў у кнізе «Добры Сталін».

Стракатае жыццё Віктара Ерафеева няспынна здзіўляе. Дзіця з сямʼі прывілеяваных дыпламатаў, пісьменнік стаў непажаданым у краіне дысідэнтам.

«Ёсць толькі два кірункі для пісьменніка ў Расеі: або ты баішся, або ты пішаш. Tertium non datur», – мяркуе пісьменнік Уладзімір Сарокін.

Стужка паказвае прычыны пераменаў у Расеі пасля 2011 года і дапамагае лепш іх зразумець.

Глядзіце ў нядзелю, а 19:40, прэм’еру захапляльнага фільму-падарожжа па сучаснай Расеі – «Расейскі вальнадумец», на антэне і таксама онлайн.

Каментары