#chicagoGirl. Сацыяльныя сеткі супраць дыктатара


Са свайго пакою ў бацькоўскім доме ў прадмесці Чыкага, з аўдыторыяў і калідораў каледжу, з гарадскіх кавярняў дзяўчына Аля’а пастаянна выходзіць у інтэрнэт – яна каардынуе рэвалюцыйныя дзеянні ў Сірыі. Ейныя бацькі, сваякі ды яна сама адтуль родам, таму яна не можа абыякава назіраць за пратэставым рухам і барацьбою супраць дыктатара Башара аль-Асада. З дапамогаю сацыяльных сетак яна перадае звесткі пра рыхтаванне акцыяў пратэсту, атрымлівае і рэдагуе відэаматэрыялы, распаўсюджвае іх у сеціве. Аля’а ды ейныя інтэрнэт-сябры, якія, рызыкуючы жыццём, дакументуюць жудасныя злачынствы рэжыму, перакананыя: свет мусіць ведаць праўду пра тое, што адбываецца ў Сірыі, і прыйсці на дапамогу грамадзянам краіны.

Дакументальны фільм «#chicagoGirl. Сацыяльныя сеткі супраць дыктатара» (#chicagoGirl. The Social Network Takes on a Dictator), рэж. Джоў Піскатэла (Joe Piscatella), 2013 год, ЗША.

Глядзіце ў суботу 28 кастрычніка а 18:35.

Каментары