«CherryVata»: оперны голас, электроннае гучанне і сусветная слава


Оперная спявачка з Сібіры, англійскамоўныя кампазіцыі ды беларускія электронныя музыкі – менавіта з такога міксу і паўстаў гурт «CherryVata». Калектыў, які ў свеце ведаюць не менш чым у Беларусі.

Залічыць гэтую каманду да электроннай музыкі можна з пэўнаю доляй умоўнасці. Яны не супраць рок-энд-рольнага гучання, любяць паэксперыментаваць з хіп-хопам, джазам і фолкам. Няма такога стылю, у якім бы гэты гурт не плаваў вольна. Рок, рэп, трып-хоп, фанк і ўсё, што заўгодна, ды яшчэ з вакалам опернай спявачкі Кацярыны Штэрц.

Пачынаў гурт у 2003 годзе. Тое, што ён прапанаваў на той час, было яўным прарывам. «CherryVata» пачыналася як дуэт гітарыста Аляксея Доўнара і дыджэя Змітра Літвіновіча, а неўзабаве да іх далучылася вакалістка Вера Новікава. Але адчувальнага поспеху гурт дасягнуў пасля сыходу Веры, калі на пэўны момант стаў бойз-бэндам. Іхны рэліз 2009 года «ViaVanilla» – прыклад ідэальна складзенага і запісанага альбому. На пэўны час вакалісткаю гурта стала Руся.

Гурт запальвае ва Украіне, граючы разам з Алегам Скрыпкам, стварае саўндтрэкі да спектакляў і фільмаў, выступае на сцэне буйных электронных і джазавых фэстаў на радзіме і за мяжою ды працягвае няспынна эксперыментаваць.

Наш слухач ужо сышоў. Гэта людзі, якім цяпер 35–50 гадоў. Хочацца зачапіць увагу моладзі»,

– кажа лідар гурта Дзмітры Літвіновіч.

Якія музычныя кірункі будуць дамінаваць у будучай творчасці гурта, якая аўдыторыя будзе мэтавая і на якой мове будуць гучаць новыя песні «CherryVata», раскажуць музыкі ў студыі праграмы «Belsat Music Live». Глядзіце прэмʼеру аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна ў суботу а 20:30. Праграма дасяжная на тэлевізары, онлайн, а пасля прэмʼеры – і на інтэрнэт-старонцы Белсата.

 

Каментары