Чаму беларускі не хочуць нараджаць?


Беларусь займае адно з першых месцаў у свеце паводле колькасці абортаў. Чаму, паспрабуе разабрацца праграма «Людскія справы».

У новым выданні – дзве гісторыі. Адна з іх – пра дзяўчыну Вольгу, якая, непажадана зацяжараўшы, пакінула дзіця, хоць хлопец быў супраць. Другая – гісторыя студэнткі Сняжаны, якая на трэцім курсе ўніверсітэту зрабіла аборт.

Асноўныя прычыны, па якіх беларускі робяць аборт, назаве Вера Сярдзюк, кіраўніца цэнтру падтрымання сям’і і мацярынства «Матуля». А ў студыі дыскутуюць псіхолаг Вячаслаў Аманацкі і Таццяна Сінкавец, якая працуе ў адным з кабінетаў перадабортавага кансультавання.

Праграму «Людскія справы» глядзіце ў чацвер а 18:55, а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары