Была вайна: праўда, якую затойвалі


22 чэрвеня Гітлер напаў на Савецкі Саюз. Ці існаваў план Ост, пра які нам казала савецкая прапаганда, і ці прынеслі нямецкія войскі надзею на лепшае жыццё?

Пра малавядомыя факты пачатку Вялікай Айчыннай вайны вы даведаецеся з трохсерыйнага мастацкага фільму «Беларусь пад нямецкай акупацыяй». Гэткую ж назву мае вядомая гісторыкам кніга Юрыя Туронка, беларускага даследніка з Польшчы. Гэты фільм разбурае стэрэатыпы і міфы, датычныя Вялікай Айчыннай вайны.

 

«Нямецкая акупацыя ратавала нас ад бальшавікоў», – сцвярджае Чэслаў Сенюх, колішні сябра Саюзу беларускай моладзі.

 

Што чакала створаную нядаўна калгасную сістэму? Якая грамадска-палітычная сістэма зʼявілася на беларускіх землях? Каму пагражалі смерць і голад, а каго чакала лепшае жыццё? Вынікі трох гадоў акупацыі ў трох частках дакументальнай стужкі «Беларусь пад нямецкай акупацыяй».

Пра гэта расказваюць гісторыкі Аляксандр Ляхоўскі, Юры Туронак, а таксама легендарны святар Аляксандр Надсан у фільме «Беларусь пад нямецкай акупацыяй». Першую частку фільму глядзіце ў сераду 21 чэрвеня а 18:20, другую частку – у чацвер 22 чэрвеня а 18:15, трэцюю частку фільму – у пятніцу а 17:45.

Каментары