Без даху над галавою: драма з Верхнядзвінску


https://www.youtube.com/watch?v=4f5mkZSXQkg

Спачатку апранаюць ватоўку, кладуцца на канапу, накрываюцца коўдрай, зверху абгортваюцца цыратаю. Гэтак жыхары Верхнядзвінску рыхтуюцца да сну. Прычынаю – нясвоечасовы капітальны рамонт, які распачалі мясцовыя службы.

25 гадоў таму дом па вуліцы Першамайскай у Верхнядзвінску, што на Віцебшчыне, паставілі для перасяленцаў з чарнобыльскай зоны за рэкордна кароткія тэрміны. Цяпер дом капітальна рамантуюць. Праблема толькі ў тым, што рамонтнікі знялі дах і не паспелі зрабіць новы да зімы. У выніку на галовы людзям ліюцца вёдры вады, а спаць можна толькі ў куртках, абгарнуўшыся поліэтыленам.

Засцерагаючыся ад кароткага замыкання, жыхары фактычна не карыстаюцца электрычнымі прыборамі. Шмат маёмасці пашкоджана. Хтосьці зрабіў рамонт, хтосьці купіў новую мэблю, папросту змарнаваўшы грошы, а некаторыя ж пабралі крэдыты. Сітуацыя цікавая тым, што ў доме жыве намесніца старшыні райвыканкаму ў сацыяльных пытаннях, але нават гэта не ратуе кватэры, жыхароў ды іхную маёмасць ад сезонных ападкаў.

Наш райвыканкам не сябруе з намі, жыхарамі. У іх толькі адно: «Навошта вы ў гэтым доме жывяце? Вас ніхто не прымушаў тут кватэры купляць, вас ніхто не запрашаў сюды жыць», – распавядае жыхарка дому Марына Каляда.

Падрабязней пра гэтую ды іншыя тэмы – у прэм’ерным выданні праграмы «Маю права» ў сераду 7 снежня а 19:05.

Каментары