«Без білета» – у жывым сэце на «Белсаце»


Гасцямі прэм’ернага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music LIVE» стане самы разняволены гурт на беларускай сцэне.

«Без білета», як кажуць самі пра сябе, ствараюць настрой гарачай вечарынкі для сваіх з аднолькавым поспехам у Палацы спорту і ў сельскім клубе. Група прапаведуе ўласны стыль і лад жыцця – запальны смарт-поп з прысмакам мора.

У праграме музыкі распавядуць вядоўцы Міры Шульц, як узняць на ногі гледачоў у гарадах, куды даязджае рэдкі беларускі артыст, дадуць пару парадаў, як адпачыць ад штодзённай мітусні ды сыграюць бадзёры аптымістычны жывы сэт з музычным сюрпрызам.

Мы паважаем рэгіёны. Мы той гурт, які за апошнія 10 гадоў даехаў туды, дзе не ступала нага чалавек, – кажа лідар гурта.

«Belsat Music LIVE» глядзіце ў суботу а 20:25, а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары