Бензінам па каларадзе! Пісьменнік Віктар Шукеловіч ідзе ў «Вяскоўцы»


Аўтар праграмы працягвае свае прыгоды ў беларускай вёсцы. Даенне кароваў, змаганне з каларадскім жуком ды прэзентацыя сучасных выгодаў беларускай вёскі стануць гітом гэтага сезону праграмы «Вяскоўцы».

Падаіць карову – гэта няпросты занятак. Паторгаць карову за цыцкі можа кожны, а вось каб палілася малако? трэба патрэнавацца. Да таго ж ёсць пэўныя правілы: якое малако можна піць, а якое лепш выліць і як не дапусціць да масціту ў каровы.

Забіваць каларадскага жука – гэта не толькі традыцыйная забава беларусаў, але і святЫ абавязак кожнага вяскоўца. Віктар Шукеловіч правёў наглядны эксперымент таго, што адбываецца з жуком-бульбаедам, калі яго пачаставаць прадуктамі вытворчасці беларускага нафтахіму. Творчая душа Шукеловіча на вёсцы разгарнулася вонкі напоўніцу,

Успацеў я ўвесь, не спачываў, на паншчыне жукоў збіраў»,

– загаварыў ён словамі класіка.

Прэмʼеру другой часткі праграмы «Вяскоўцы» глядзіце ў сераду 13 верасня а 21:25. Праграма даступная на тэлевізары, онлайн, а пасля прэмʼеры – і на старонцы www.belsat.eu

Каментары