Беларусы, якія дапамагаюць украінцам у зоне АТО


Здымачная група «Белсату» выправілася разам з валанцёрамі грамадскае ініцыятывы «Гуманітарны маршрут Беларусь –  АТО» ва Украіну, каб перадаць кнігі ў пашкоджаную вайною бібліятэку Марʼінкі.

«Дапамога цяпер збіраецца ў Горадні, Берасці, Менску і Гомлі – працу па зборы выконваюць валанцёры арганізацыі «Гуманітарны маршрут Беларусь – АТО», грамадская ініцыятыва ў Беларусі працуе з 2015», – распавядае валанцёр Андрэй Стрыжак.

«Шмат людзей пытаюцца, як вы гуманітарную дапамогу правозіце праз мяжу. Вось так, пакуль шчасціла», – кажа Яўгенія Стрыжак, з якой нашыя журналісты едуць з Беларусі ў Севераданецк, дзе працуе дабрачынны фонд «Усход-SOS».

У валанцёраў «Гуманітарны маршрут Беларусь – АТО» ёсць выразнае разуменне таго, што ў кожны момант нешта можа змяніцца, і ўся дзейнасць скончыцца.

«У Беларусі любая непадкантрольная ўладзе дзейнасць – патэнцыйна небяспечная, мы гэта разумеем», – кажа Андрей Стрыжак.

У прадмесцях Данецку журналісты «Белсату» знаёмяцца з Талерам – маладзенькім беларускім добраахвотнікам, які бароніць Украіну.

Глядзіце ў пятніцу, 29 верасня, а 22-й гадзіне прэм’еру рэпартажу Сяргея Пелясы «11 тонаў. Беларусь – АТО», на антэне і таксама онлайн.

Каментары