Беларусы ігнаруюць беларускія медыі


Бальшыня насельніцтва Беларусі не цікавіцца сацыяльна значнай інфармацыяй. Частка людзей увогуле генеруе стэрэатыпы на ўзор савецкіх, і іх з гатовасцю падхопліваюць дзяржаўныя медыі.

«Апошнім часам сучаснага беларуса цікавіць больш, хто з кім развёўся», – кажа Уладзімір Някляеў.

«Маўклівая большасць існуе без нас», – падхоплівае думку, цытуючы Акудовіча, экс-старшыня БАЖ Жанна Літвіна.

Ёсць меркаванне, што сітуацыю можа выправіць інтэрнэт. Але ці так гэта?

Напрыклад, каб старонка газеты «Наша Ніва» была сёння запатрабаваная, журналісты мусяць пісаць пра зорак кіно і блогераў. Фота ж напаўголых дзяўчат – найлепшы метад прывабіць чытача. У той жа час сапраўды важныя падзеі застаюцца незаўважанымі. І мы паволі назіраем, як былыя беларускія медыйныя брэнды пачынаюць нагадваць жоўтую прэсу.

Які выхад з сітуацыі? Шукаем адказу.

У суботу, а 21:15, – прэмʼернае выданне ток-шоу «Форум»: Нашто беларусам медыі?

Глядзіце праграму онлайн.

Каментары