Беларусы і габрэі: што насамрэч адбылося?


Хоць беларусы і габрэі супольна жывуць на беларускіх землях ужо тысячу гадоў, гісторыя габрэяў у Беларусі амаль не даследуецца. Беларуская дзяржава, не зважаючы на тое, што атрымала незалежнасць ужо амаль 30 гадоў таму, па-ранейшаму праводзіць гістарычную палітыку Савецкага Саюзу, якая цалкам абмінала, замоўчвала ды ігнаравала ўсё звязанае з беларускімі габрэямі. Яскравы прыклад такога стаўлення відаць у тым, як мала беларусы ведаюць пра Галакост, габрэйскі ваенны супраціў і прычыны габрэйскай пасляваеннай эміграцыі.

«Гісторыя габрэяў у Беларусі – гэта неадрыўная частка гісторыі Беларусі, што ў сучасным беларускім навуковым і дзяржаўным істэблішменце не прымаецца. Габрэі ў Беларусі самі па сабе. Беларусы – самі па сабе. Гэта ненавукова, гэта няправільна, гэта неперспектыўна»,

– такой заявай даў пачатак дэбатам прафесар Леанід Смілавіцкі ў наступнай і апошняй у сезоне праграме «Intermarium» Паўла Мажэйкі.

Поўную размову з Леанідам Смілавіцкім пра тое, што насамрэч адбывалася паміж беларусамі ды габрэямі цягам тысячы гадоў і чаму ізраільскія лідары, выхадцы з Беларусі, ніколі пра яе не ўзгадвалі, чытайце ў інтэрв’ю Інгі Астраўцовай.

Госці ў студыі: Тамара Вяршыцкая – беларуская краязнаўца, стваральніца і куратарка музею габрэйскага супраціву ў Наваградку. Эва Рагалеўска (Ewa Rogalewska) – доктар гуманітарных навук, працаўніца Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы. Альвідас Нікжантайціс (Alvydas Nikžentaitis) – доктар гістарычных навук, працаўнік Інстытуту гісторыі Літоўскай Рэспублікі. Леанід Смілавіцкі – кіраўнік праекту «Гісторыя габрэяў у Беларусі» Цэнтру дыяспары пры Універсітэце ў Тэль-Авіве. І Аляксандр Пашкевіч – шэф-рэдактар часопісу «ARCHE».

Прэм’еру гістарычных дэбатаў «Intermarium» глядзіце ў нядзелю, 3 чэрвеня, а 21:15.

Каментары