Беларуская поп-музыка. Няўжо ёсць?


Беларуская поп-музыка можа быць стылёвая!

На здымкі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» завітаў Юзары з жывым бэндам – нетыповы прадстаўнік беларускай поп-музыкі, які прайшоў выпрабаванне вялікімі конкурсамі, фестывалямі і тэлешоу ў Беларусі ды за мяжою.

У размове з Міраю Шульц спявак распавядзе, чаму спявае выключна па-беларуску. Музыка паразважае пра моду, стыль беларусаў і суседзяў ды падзеліцца ўражаннямі ад працы ў камандзе.

У жывым сэце прагучаць песні з будучага дэбютнага альбому гурта «Uzari».

Песні, якія прагучаць у праграме:

  • «Супрацьлеглыя»
  • «Стыцамэн»
  • «Я выдумляю»
  • «Новае кіно»

У суботу, а 20:30, у прэм’ерным выданне аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гурт «Uzari».

Праграма таксама дасяжная на ўсіх прыладах онлайн.

Каментары