Беларускамоўныя дзіцячыя садкі – гэта міф? Бацькі збіраюцца звяртацца ў суд


З кожным годам усё больш людзей хочуць аддаць сваіх дзяцей у беларускамоўны садок. Але беларуская дзяржава не ідзе насустрач такім сем’ям. Глеб Лабадзенка сабраў у студыі праграмы «Кожны з нас» бацькоў ды экспертаў, каб абмеркаваць праблему.

 

«Пара вырашаць справу ў судовым парадку. Міністэрства адукацыі не дае магчымасці рэалізаваць нашае канстытуцыйнае права», – заяўляе мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, які змагаецца за беларускамоўную адукацыю для сваёй дачкі.

Алег Трусаў, кіраўнік Таварыства беларускай мовы, згадвае савецкія часы, калі ў Менску беларускамоўная сямʼя праз генеральнага пракурора дабівалася, каб дачка вучылася па-беларуску, індывідуальна.

Часы савецкага застою мінулі, аднак жадання аддаць дзіця ў беларускамоўны садок замала. Адпіскі, адгаворкі ды ігнараванне запытаў і працэдураў – галоўная зброя беларускага чынавенства ў барацьбе супраць беларускамоўных бацькоў, якія ўсё актыўней заяўляюць пра свае правы. Суполка «Дзеткі-кветкі» ў «Фэйсбуку» налічвае каля 70 дзяцей, бацькі якіх дамагаюцца беларускамоўных садкоў, і новыя людзі дадаюцца ўвесь час.

Глядзіце ток-шоу «Кожны з нас» у чацвер, 18 траўня, а 18:35 праз тэлевізары ды онлайн.

Каментары