Беларусі неабходныя сур’ёзныя рэформы. Толькі якія?


«Хто не быў у маладосці лібералам, у таго няма сэрца, а хто не рабіўся кансерватарам у старасці, у таго няма розуму». Гэтак, цытуючы Ўінстана Чэрчыля, пачынае сваё чарговае выданне Эдуард Мельнікаў, намякаючы на фундаментальныя праблемы беларускай эканомікі і грамадства агулам.

Кансерватары заклікаюць ісці на радыкальныя рэформы, лібералы-сацыялісты сцвярджаюць, што такім чынам будзе згубленая «сацыяльная» скіраванасць. Дык якія змены ў грамадстве мусяць адбыцца, каб рэформы пайшлі з мінімальнымі стратамі?

Шукаем адказ у прэм’ерным выданне праграмы «Рапарт» з Эдуардам Мельнікавым у суботу, 6 студзеня, а 21:15. Праграму можна паглядзець і онлайн – на нашым сайце і на мабільных прыладах.

Каментары