Беларусь, якой вы не ведалі


Святыя камяні, лекарнікі ды дзікія балоты – гучыць як казка, але насамрэч гэта месца існуе. Яно – у Беларусі.

Цалка, дырэктар гомельскага філіялу Веткаўскага музею стараабрадніцтва і беларускіх традыцыяў імя Ф. Шклярава, у выходныя збіраецца адведаць сваю родную вёску Сіманічы, што ў глыбіні Убарцкага Палесся ў Лельчыцкім раёне.

Гэта выспа зямлі пасярод лясоў і балотаў, дзе мясцовыя дасюль ходзяць лекаваць хваробы не да дактароў, а да знахароў. Яны вераць у Бога, але б’юць паклоны з малітвамі перад камянямі. Там няма добрых дарог, але бясконцыя лясы ды балоты даюць людзям і жытло, і харчаванне.

Рэпартаж «Іншазем’е» Марыі Булавінскай глядзіце ў аўторак а 21:25.

Каментары