Беларусь у 2016-ым – якою яна была?


https://www.youtube.com/watch?v=O7Dnqz6opU4

Напярэдадні Новага года падсумоўваем падзеі года мінулага ў праграме «Людскія справы».

Аўтарскі праект Алеся Залеўскага цягам ужо амаль 2-ух гадоў дае магчымасць гледачам чуць галасы звычайных людзей.

Сёння «Людскія справы» едуць да герояў сваіх самых папулярных выпускаў года і падводзяць вынікі, якія змены адбыліся ў Беларусі ў 2016 годзе, якія з’явы ў краіне аказаліся найбольш трывалыя.

Пагаршэнне сацыяльных праблемаў, гвалт з боку дзяржаўнай сістэмы ды сілавікоў, падман выбарцаў – героі праграмы распавядаюць пра свой боль.

Глядзіце ў чацвер, а 18:55 гадзіне, выніковае выданне праграмы «Людскія справы». Вядоўца Алесь Залеўскі падводзіць вынікі 2016 года і дае прагноз на год наступны.

Праграму таксама можна пабачыць на нашай старонцы онлайн.

Каментары