Беларусь – краіна цудаў


Шчымлівая і незвычайная гісторыя вёскі Ражкоўка, жыхары якой вераць, што Божая Маці некалі ўратавала іхнае селішча.

Праграма «Вяскоўцы» наведала ўскраіну Белавежскай пушчы, дзе ў час Другой сусветнай вайны ледзь не адбылася жудасная трагедыя: да смерці прысудзілі ўсіх дарослых жыхароў вёскі. Выратаванне ад гібелі для некалькіх сотняў чалавек прыйшло нечакана. Дагэтуль мясцовыя жыхары ўзгадваюць тыя падзеі і дзякуюць Божай Маці.

Пра незвычайнае здарэнне, якое да сённяшняга часу адгукаецца рэхам з мінуўшчыны, распавядзе прэм’ернае выданне праграмы «Вяскоўцы»1 лістапада, на Дзяды, а 21:25.

Каментары