Бакей – актуальны беларускі рэп на «Белсаце»


У аўтарскай праграме Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» з жывым сэтам выступіць надзея беларускага hip-hop’у – Бакей.

У размове з Міраю Шульц рэпер распавядзе пра няўдалую спартовую кар’еру, вучобу ў школе і дзяўчыну з кліпу «Vi+ik», а таксама выдасць беларускамоўны экспромт ды зладзіць шалёныя танцы.

Песні, якія прагучаць у праграме:

  • «Саранча» (словы Уладзіслава Бельмача, музыка Кукарэкі)
  • «vi+ik» (словы Уладзіслава Бельмача, музыка Дзмітрыя Зям’яна)
  • «Курс» (словы Уладзіслава Бельмача, музыка Андрэя Курса)
  • «Нагчампа» (словы Уладзіслава Бельмача, музыка Ягора Хвайніцкага)

У суботу, 21 кастрычніка, а 20:25 у прэм’ерным выданні аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – Бакей.

Глядзіце праграму на ўсіх прыладах онлайн ды пішыце нам у суполку ў «Facebook’у».

Каментары