Бабруйскі гурт з прэтэнзіяй на сусветную вядомасць: «Nuteki»


У новым выданні аўтарскай праграмы Cяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гурт «Nuteki», адны з нешматлікіх беларускіх выканаўцаў, якія маюць больш за мільён праглядаў на «YouTube».

У шчырай размове з Міраю Шульц музыкі раскажуць, чаму на пачатку кар’еры пазіцыянавалі сябе як гурт з Масквы, аднак вярнуліся на радзіму і заспявалі па-беларуску, як ім удаецца спалучаць рок-музыку і хрысціянскія прынцыпы ды чаму больш не хочуць прабівацца на «Еўрабачанне».

У жывым сэце прагучыць эксклюзіўная версія галоўнага гіта каманды, а таксама некалькі прэм’ерных рэчаў з новага альбому.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Так кахаць» (музыка Міхаіл Накарашвілі, словы Мікіта Найдзёнаў)
  • «Дни километры» (словы і музыка Міхаіл Накарашвілі)
  • «Тролль» (словы і музыка Міхаіл Накарашвілі)
  • «Уйди или останься» (словы і музыка Міхаіл Накарашвілі)

У суботу, 13 студзеня, на «Белсаце» а 21:15 у прэм’ерным выданні аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гурт «Nuteki».

Глядзіце праграму на ўсіх прыладах онлайн ды пішыце нам у суполку ў «Facebook’у».

Каментары