«Aura». Іхная песня перамагла на «Еўрабачанні»


Госць праграмы «Belsat Music Live» – праект «Aura», галоўныя гітмэйкеры на беларускай поп-сцэне.

Ён грае на гітары, стварае і запісвае музыку. Яна піша тэксты і стварае. Юлія і Яўген – самая плённая творчая пара краіны. З іхнаю песняй Аляксей Жыгалковіч перамог на дзіцячым «Еўрабачанні». Ейныя песні спявае шэраг беларускіх ды замежных эстрадных выканаўцаў, у тым ліку і Надзея Бабкіна. Мноства песняў гурта створаныя па-беларуску, што для цяперашняй эстрады вялікая рэдкасць.

«Беларуская мова апярэджвае іншыя мовы ў мелодыцы. Гэта шарм, што на беларуская мове гавораць нешматлікія. Гэта элітарнае мастацтва», – адзначае Яўген Алейнік.

Але акрамя беларускай мовы «Aura» стварае песні і на іншых мовах. Адная з іх напісаная па-французску. Вы чулі яе праз радыё і адразу пазнаеце ў «Belsat Music Live» у суботу, 14 красавіка, а 21:15.

Каментары