Артур Клінаў – мастак, які не адчувае сябе беларусам, ды будуе сваю незалежную дзяржаву


Арт-інсталяцыі з саломы ў антычным стылі, фестываль эксперыментальнага кіно ды незалежная рэспубліка Каптаруны. Усё гэта – на хутары ў знакамітага беларускага канцэптуальнага мастака Артура Клінава – ў серыі рэпартажаў “Беларускі клімат”

«Рэспубліка Каптаруны – месца дзе мы самі сабе гаспадары і ўлада,» – кажа Клінаў.

Вёска Каптаруны знаходзіцца усяго за паўсотні метраў ад беларуска-літоўскае мяжы, але гэта не замінае Артуру Клінаву лічыць сябе носбітам старажытнай літоўскай культуры ды літвінам. Пра гэта ён кажа Марыі Чыквін, журналістцы з Польшчы, а дакладней з Падляшша. Марыя прыехала да нас, каб пазнаць свае беларускія карані, бо ейныя бацькі і дзяды – беларусы.

Такім чынам і паўстала серыя рэпартажаў “Беларускі клімат”. Журналістка наведвае найбольш цікавых мастакоў беларускга андэграўнду. У кожным рэпартажы – свой гаспадар, які запрашае гледачоў у свой свет. Артур Клінаў пазнаёміць вас са сваім светам ужо ў наступную суботу 9 чэрвеня а 20:30.

Каментары