Арменія. Рэвалюцыя – гэта не страшна


Нас пужаюць крывавымі рэвалюцыямі: кастрычніцкай 1917 г., смерцю сотняў людзей у Румыніі і расстрэлам Чаўшэску, а цяпер Еўрамайданам. Маўляў, нельга дапусціць, каб нешта падобнае паўтарылася ў Беларусі. А таму ўсё застанецца па-старому. Але рэвалюцыі бываюць мірныя, аксамітныя. Без крыві. Самая вядомая з іх была ў Чэхаславаччыне. Была, бо цяпер ёсць яшчэ адна – Белая армянская рэвалюцыя.

Як правесці мірную змену ўлады, што для такой рэвалюцыі трэба? Тры героі ў трох навелах, звязаных паміж сабою, раскажуць, што прывяло сотні тысяч армянаў на вуліцы і плошчы, хто прыдумаў план, як рэагавалі ўлады, і чаму паліцыя аказалася бяссільнаю. Чаму Сэрж Саргсьян пакінуў пасаду кіраўніка ўраду, а ягонае месца заняў лідар апазіцыі Нікол Пашыньян?

Прэм’еру дакументальнага фільму Сяргея Пелясы і Сяргея Марчыка «Арменія. Рэвалюцыя – гэта не страшна» глядзіце ў пятніцу, 1 чэрвеня, а 22:00.

Фота – Сяргей Пеляса, Белсат

Фота – Сяргей Пеляса, Белсат

Фота – Сяргей Пеляса, Белсат

Каментары