Апошняя расейская цытадэль


https://www.youtube.com/watch?v=nXuwgUL1qqk

Чаму расейцы прыклалі столькі намаганняў для пабудовы Гарадзенскае крэпасці, але амаль не баранілі яе ў Першую сусветную? «Белсат» выбіраецца на гарадзенскія фарты.

Сваю апошнюю крэпасць Расейская імперыя збудавала ў Горадні. Фартыфікацыю стваралі хуткімі тэмпамі з 1912 года, але ўсё роўна не паспелі скончыць да пачатку Першай сусветнай вайны. Чаму кайзераўская армія ўзяла магутныя ўзмацненні досыць лёгка і хутка? Якое месца цытадэль над Нёмнам займае ў нашай гісторыі? У гарадзенскія фарты выправіліся прафесар Аляксандр Краўцэвіч і даследчык гісторыі гарадзенскай крэпасці Зміцер Люцік.

Глядзіце ў чацвер а 19:20 вядомы праект прафесара Аляксандра Краўцэвіча «Загадкі беларускай гісторыі», а таксама онлайн на нашай старонцы Загадкі беларускай гісторыі: Расейская крэпасць у Горадні.

Каментары