Амерыканскі прафесар пра Беларусь: гэта мая мара – жыць у такім месцы!


У новым вакацыйным праекце «Welcome у Беларусь» замежнікі вандруюць па Беларусі ў пошуках экзатычных месцаў. Штонядзелю новы герой ды адкрывае для сябе і для нас з вамі новыя мясціны ў сінявокай. Першым, хто адважыўся паўдзельнічаць будзе амерыканец Боб.

Боб Экгард прыехаў Беларусь па праграме міжнароднага абмену і правеў тут шэраг лекцыяў і семінараў. Амерыканец выпраўляецца ў Дудуткі – музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналогій. Старажытны млын, народныя майстры і жытняя самагонка ўразілі Боба настолькі, што ён закахаўся ў гэтае месца.

«Гэта мая мара – жыць у месцы падобным да гэтага!» – кажа амерыканскі госць.

Але больш за ўсё амерыканца ўразіў нават не музей, а тое, як жывуць простыя людзі ў вёсках: сціпла і шчасліва. Ірына Аляксандраўна, звычайная кухарка з музею, запрасіла Боба Экгарта да сябе. Нягледзячы на тое, што Боб – вегетарыянец, ён не адмовіўся ад скрылёчка беларускага сала. Дапамог пасадзіць памідоры і даведаўся, які сродак беларускія мужчыны ўжываюць штодня, каб заўсёды быць у тонусе.

«Гэты дом і тое, як гэтая жанчына жыве, нашмат больш падобна на музей фальклору, чым Дудуткі», – Боб абяцаў вярнуцца ўвосень, каб праверыць памідоры, што ён пасадзіў.

Прэм’ера праграмы «Welcome у Беларусь» ужо ў наступную нядзелю, 10 чэрвеня, а 20:35.

Каментары