Аматары экзотыкі гатовыя працаваць задарма


Гэтым разам праграма «Welcome ў Беларусь» адпраўляецца ў валанцёрскі летнік. У вёсцы Карнюткі пад Ракавам некалькі энтузіястаў набылі занядбаную старую школу і мараць стварыць тут бясплатную для наведнікаў крэатыўную прастору. Каб бясплатна працаваць у невядомай краіне, спаць у намёце пад дажджом, іншаземцы праехалі тысячы кіламетраў. Арганізатары летніку Таня і Серж сцвярджаюць, што супольная праца людзей з розных краінаў – гэта найлепшая магчымасць пазнаць адзін аднаго і пазбавіцца стэрэатыпаў пра Беларусь.

Мы завіталі ў летнік падчас майстар-класу «Торба Шоу», дзе валанцёры, некаторыя ўпершыню, шылі сваймі рукамі торбу. Нашую ўвагу прыцягнуў Бэн, які ўжо не першы раз прыязджае з Нямеччыны ў Беларусь. Ён вывучае сацыялінгвістыку і валодае пяццю мовамі, у тым ліку і беларускаю. Разам з іншымі валанцёрамі ён разбірае смецце ў школе, будуе мабільную лазню і ўдзельнічае ў лекцыях.

Бэна цікавіць беларускае слова, таму ён адпраляецца ў музей Янкі Купалы ў Вязынцы. Экскурсаводка Ірына з захапленнем распавядае пра Купалу і тагачасны быт. За ўвесь час ейнага дваццацігадовага стажу, Бэн – другі іншаземец, які завітаў на беларускамоўную экскурсію.

Прэм’ернае выданне праграмы «Welcome ў Беларусь» глядзіце ў нядзелю, 29 ліпеня, а 20:40.

Каментары