Спецвыданне на 3 ліпеня. Парад ды акцыя Міколы Статкевіча


УВАГА! Змены ў эфіры! Наўпроставая трансляцыя з Кастрычніцкай плошчы ў Менску пачнецца ў панядзелак 03.07 а 13-й гадзіне! Самая ж  акцыя распачнецца а 14.00.

У панядзелак Белсат зладзіць наўпроставую трансляцыю з параду і акцыі пратэсту, анансаванай Міколам Статкевічам.

Прыгожую карцінку з праходжання праз цэнтр гораду чатырох тысячаў вайскоўцаў, праезд 500 танкаў, самаходак і іншай вайсковай тэхнікі, а таксама пралёт 60 самалётаў і верталётаў лепей глядзець па БТ. Рэальную атмасферу з вуліц ды меркаванні мінакоў – у нас.

Відэастрым з месца падзеяў мы будзем весці на нашае старонцы ў «Фэйсбуку»  і YouTube ад 9.45

13:00…15:00 – «Студыя Белсат»

Пасля параду мы распачнем трансляцыю а 13.00 калі будзем эскартаваць Міколу Статкевіча на Кастрычніцкую  плошчы, дзе а 14-й адбудзецца акцыя пратэсту.

Цягам двух гадзінаў нашыя карэспандэнты ў Менску, вядоўцы і госці «Студыі Белсату» будуць каментаваць акцыю ў наўпроставым эфіры.

Каментары