Акцыі на Дзень Волі ўжывую


https://www.youtube.com/watch?v=KOKQvUX0ZGU

25 сакавіка плануюцца чарговыя вялікія акцыі пратэсту. Нягледзячы на рэпрэсіі, затрыманні ды штрафы журналісты «Белсату» працягваюць наўпроставыя трансляцыі з месцаў падзеяў.

Цягам апошніх пратэстаў у розных гарадах Беларусі супраць гэтак званага Дэкрэту аб дармаедах гучалі заклікі сабрацца на адну вялікую дэманстрацыю ў Менску. Такая акцыя пачнецца ў сталіцы 25-га сакавіка а 14-ай. Адначасова пратэстоўцы збяруцца таксама ў Гомлі ды Віцебску. Але 25 сакавіка для беларусаў гэта перадусім Дзень Волі – свята абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі. Такім чынам у гэты дзень будуць выказаныя разам эканамічныя ды палітычныя патрабаванні.

Заклікаю ўсіх беларусаў, незалежна ад іхных палітычных перакананняў, 25 сакавіка быць разам! Ну а мы, каманда «Белсату», прыкладзем усе намаганні, каб задзіночыць тых, хто выйдзе ў гэты дзень на вуліцы нашай Бацькаўшчыны, і нашых гледачоў

– кажа Валеры Руселік, журналіст, які разам з гасцямі будзе каментаваць у жывой студыі падзеі 25 сакавіка

Як пройдзе гэты дзень у Беларусі? Ці ўдасца дзяржаве запужаць народ? Ці беларусы пакажуць чарговы раз свой супраціў? Сачыце за падзеямі на тэлеканале «Белсат»! Трансляцыі з Менску, Віцебску, Гомля ды каментары ў студыі ў наўпроставым эфіры і на інтэрнэт-старонцы – пачатак 25 сакавіка а 14 гадзіне.

Каментары