Ахвяры карнае псіхіятрыі


Героі новага выдання аўтарскае праграмы Алеся Залеўскага – вар’яты. Прынамсі, гэтак запісана ў іхных картках захворванняў.

За меркаванні, якія адрозніваюцца ад «афіцыйных», яшчэ з савецкага часу можна лёгка атрымаць «воўчую паперу» і таўро на ўсё астатняе жыццё.

Адзін з госцяў студыі – публіцыст і гісторык Анатоль Сідарэвіч, ахвяра карнай псіхіятрыі яшчэ савецкае ўлады. Правёў каля чатырох месяцаў у аддзяленні псіхіятрыі за адкрытае выказванне сваіх поглядаў на акупацыю Чэхаславаччыны войскамі СССР.

Іншы герой, Станіслаў, выйшаў з вар’ятні толькі дзякуючы дапамозе сына, які зрабіў кар’еру ва ўнутраных органах. І цяпер Станіслаў хавае твар ад тэлежурналістаў – каб не адпомсцілі тыя, хто засадзіў у лякарню.

Глядзіце выданне «Людскіх справаў» 21 верасня а 18:55.

Каментары