Агнешка Рамашэўская зрабіла немагчымае рэальнасцю


На 10-годдзе нашага тэлеканалу мы пакажам фільм «Дарога». Гэта гісторыя «Белсату» ад ідэі да стварэння і прафесійнага сталення каналу. Заснавальніца першага незалежнага ТБ Агнешка Рамашэўская-Гузы ўзгадвае галоўныя вехі 10-гадовага існавання тэлеканалу.

Дырэктарка «Белсату» сядае ў цягнік Варшава – Менск. Ці пусцяць яе ў Беларусь нашыя памежнікі? Падчас падарожжа Агнешка Рамашэўская робіць адкрыцці таго, адкуль узялася ідэя стварыць тэлебачанне для Беларусі. Высвятляецца, самыя беларусы натхнілі яе на гэты смелы крок, на які не наважыліся пайсці нават амерыканцы, бо палічылі гэта занадта дарагім праектам.

«Наш гадавы бюджэт роўны 5 дням трансляцыі тэлеканалу «Russia today». За такія грошы мы робім нармальную праграму ў жывым эфіры», – адзначае Агнешка Рамашэўская.

Гэта вельмі шчырая стужка, у якой не бракуе смелых словаў пра тых, хто штодня стварае новае беларускае тэлебачанне, рызыкуючы сваёй свабодаю. Гэтую стужку можна смела назваць аўтабіяграфіяй не толькі заснавальніцы «Белсату», але і ўсяго тэлеканалу, які налічвае больш за сто працаўнікоў.

Глядзіце прэм’еру дакументальнага фільму «Дарога» на 10-ую гадавіну запуску тэлебачання «Белсат», у нядзелю, 10 снежня, а 20:15. Фільм можна паглядзець праз тэлевізар, онлайн, а пасля прэм’еры – і на старонцы.

Каментары