«Аддамся ў добрыя рукі». Ці можна дасягнуць задавальнення падчас масажу?


Цялесны тэрапеўт Сяргей Шлапак даследаваў цела Валярыны Куставай і паказаў ейную трыгерную кропку. Дзеля гэтага паэтка нават распранулася перад тэлекамераю.

Якая колькасць масажаў аптымальная, каб быць здаровым, ці можа масаж пагоршыць стан і як масаж уплывае на масу цела? Масажыст раскрыў таямніцы сваёй прафесіі ды пахваліўся тым, колькі сантыметраў тлушчу яму ўдалося зняць сваім пацыенткам.

Апроч таго, мы выправімся да псіхолага, які распавядзе вам, што часам, каб вылечыць хваробу дастаткова ўзяць пад кантроль свае эмоцыі.

«Падзел на псіхалогію і фізіялогію існуе толькі ў падручніках. Мы – адзіны арганізм, адпаведна ўсе працэсы ўзаемазвязаныя»,

– кажа псіхолаг Арсеній Валадзько.

Не засталося без увагі і пытанне эратычнага масажу. Колькі каштуе такі масаж і што можа ўваходзіць у склад такой паслугі. І ці здараліся жаночыя аргазмы ў практыцы масажыста.

Падрабязней пра масаж, псіхалогію, а таксама ёгу – у «Прываце» ад харызматычнае паэткі Валярыны Куставай у аўторак, 10 кастрычніка, а 19:00. Праграма дасяжная на тэлевізары, онлайн, а пасля прэм’еры – і на старонцы www.belsat.eu.

Каментары