Абмежаванні. У маім слоўніку гэтага слова няма


Неймаверна матывавальнае выданне праграмы «Прыват» пакажа людзей, якіх лёс ламаў, у тым ліку фізічна, але яны не здаліся.

Госця праграмы – шматразовая прызёрка Паралімпійскіх гульняў у лыжных гонках і акадэмічным веславанні, маладая маці Людміла Ваўчок. Жанчына распавядае, як перажыць трагедыю траўмы ды застацца жыццялюбкаю.

Я нават і з парашутам скачу. Нешта ў мяне з тармазамі кепска, – смяецца Людміла.

Таксама героі выдання – Алена Васілевіч, «беларускі Нік Вуйчыч» ды самы маленькі паштар «Белпошты» Антон Макаренко.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце ў аўторак а 19-й гадзіне.

Каментары