1996 год: як у Беларусі ўсталявалася дыктатура?


https://www.youtube.com/watch?v=iANQSA9_BPw

Рэферэндум, імпічмент, расейскі палітычны дэсант – гэта ўсё падзеі на пачатку ўсталявання ўлады Лукашэнкі. Што дазволіла першаму прэзідэнту Беларусі атрымаць неафіцыйны тытул «апошні дыктатар Еўропы»?

Рэферэндум 24 лістапада 1996 г. канчаткова замацаваў дзяржаўную ўладу ў руках прэзідэнта. Акрамя таго, беларусы пастанавілі караць злачынцаў смерцю, адзначаць Дзень незалежнасці 3 ліпеня, а таксама адмовіліся свабодна набываць і прадаваць зямлю ды выбіраць мясцовыя ўлады.

«Гэта быў вельмі цяжкі час. Гэта было адкрытае супрацьстаянне паміж прэзідэнтам і парламентам. Канстытуцыйны Суд аказаўся паміж молатам і кавадлам»,

 

– згадвае былы чалец Канстытуцыйнага Суда Міхаіл Пастухоў.

Плебісцыту папярэднічаў шэраг падзеяў: адмова Вярхоўнага Савету праводзіць рэферэндум, скліканы Лукашэнкам Усебеларускі сход, пастанова Канстытуцыйнага Суда пра неадпаведнасць вынесеных на рэферэндум пытанняў Канстытуцыі краіны, паездка Лукашэнкі па падтрыманне ў Маскву, зняцце з пасады старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара, разгляд Канстытуцыйным Судом справы пра імпічмент Лукашэнку і ўрэшце прыезд у Менск дэлегацыі з Расеі, якая ўлагодзіла сітуацыю. 

Як вынік – змены ў Канстытуцыю, роспуск Вярхоўнага Савету, адстаўкі чальцоў ураду і Канстытуцыйнага Суда. Рэферэндум назвалі дзяржаўным пераваротам, прававым Чарнобылем. У Беларусі ўсталявалася дыктатура.

Сведкі тых падзеяў – былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га склікання Аляксандр Дабравольскі і былы чалец Канстытуцыйнага Суда Міхаіл Пастухоў. Глядзіце працяг дакументальнага гістарычнага цыклу «Сведкі» з Вячаславам Ракіцкім у пятніцу, 9 снежня, а 19:15.

Каментары