100 гадоў камунізму – трагедыя для беларусаў


https://www.youtube.com/watch?v=Z9kChpFTN6s

19 снежня Беларусь развіталася з Леанідам Мараковым. На саракавіны смерці «Людскія справы» прысвячаюць выданне памяці Маракова.

Сярод тысячах прыватных гісторыяў з архіву Леаніда Маракова некалькі асабліва ўражваюць сваім драматызмам і глыбінёю. Ёсць і такая, калі ахвяра рэпрэсіяў здолела адпомсціць кату.

Юрый Сямёнаў, сын рэпрэсаванага Аляксандра Сямёнава, першага заслужанага доктара БССР, згадвае страшныя падзеі гэтак:

«Я пайшоў зносіць царкву, якую пабудаваў на ўласныя грошы мой дзед. Я не сам – мяне прымусілі. Маю сямʼю растапталі нагамі, нават знеслі крыж з магілы майго дзядулі».

Госці ў студыі – гісторыкі Ігар Кузьняцоў ды Ігар Мельнікаў.

«Беларусь – гэта адзіная з постсавецкіх краінаў, у якой не абароненая ніводная дысертацыя ці дыпломная праца па тэматыцы, звязанай з рэпрэсіямі», – кажа Ігар Кузьняцоў.

Глядзіце ў чацвер, а 19-й гадзіне, прэм’ернае выданне «Людскіх справаў». Аўтарскую праграму Алеся Залеўскага таксама можна глядзець на нашай старонцы онлайн.

Каментары