10 год расейскай вайсковай агрэсіі ў Грузіі


З нагоды пачатку расейска-грузінскай вайны «Белсат» паказвае фільм Юрыя Хашчавацкага «Гэты шалёны, шалёны, шалёны «русский мир». Знакаміты кінадакументаліст аналізуе рост расейскай агрэсіі напрацягу стагоддзяў і развенчвае міфы створаныя расейскай прапагандай.

7 жніўня 2008 года пачаліся ўзброеныя сутыкненні ў Паўднёвай Асетыі, якія перараслі ў поўнамаштабнае расейскае вайсковае ўварванне на тэрыторыю Грузіі на зямлі, паветры і на Чорным моры. Здаецца, першым пачаў Саакашвілі з атакі на Цхінвалі, аднак Хашчавацкі крок па кроку даводзіць, што Расея рыхтавала канфлікт у Асетыі загадзя і дае цытату Пуціна:

План быў падрыхтаваны генеральным штабам у канцы 2006 года. У рамках плану вялася падрыхтоўка паўднёваасецінскіх апалчэнцаў

Фільм быў зроблены ўжо пасля анексіі Крыма і расейскай уварвання ва Украіне, калі ўсе ўжо забылі пра расейска-грузінскі канфлікт і задаліся пытаннем, хто будзе наступнай ахвярай агрэсіўнай палітыкі Крамля.

Глядзіце фільм «Гэты шалёны, шалёны, шалёны «русский мир» 7 жніўня, у аўторак, а 22:45.

Каментары