10 гадоў разам з вамі! Захапляльнае музычнае шоу ад «Белсату»


Тры знаныя беларускія гурты віншуюць «Белсат» з 10-годдзем.

Магічны фолк, правераны часам блюз-рок і нястрымны панк-рок. У адмысловым канцэрце да юбілею нашага тэлеканалу з жывым сэтам найлепшых песень выступяць этна-трыа «Троіца», гурты «Крама» і «Dzieciuki».

Вядзе канцэрт Усевалад Сцебурака, а сярод гледачоў – журналісты і аўтары праграмаў «Белсату», грамадскія і культурныя дзеячы, якія дзеляцца сваймі думкамі наконт тэлеканалу.


«Дзесяць гадоў – гэта вельмі
сур’ёзны ўзрост для тэлеканалу, які ўжо мае поспех, прызнанне і рэакцыю ўладаў», – кажа Барыс Гарэцкі, прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў.


Глядзіце канцэрт «10 гадоў «Белсату» ў нядзелю, 10 снежня, а 21:15 праз тэлевізар, онлайн, а пасля прэм’еры – і на старонцы.

Каментары