Зянон Пазняк пра грошы Лукашэнкі ў Эміратах, памылкі Каталунні і ўцечку мазгоў з Беларусі


Каталунскія незалежнікі прайгралі, нарабіўшы памылак. Лукашэнка з сынамі тыдзень знаходзіцца ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, а ў Менску разважаюць, як вярнуць беларусаў, якія выехалі вучыцца за мяжу. Што пра ўсё гэта думае Зянон Пазняк? Госць «Прасвету» ў інтэрв’ю з Сяргеем Пелясою каментуе актуальные падзеі.

Каталуння і Данбас. Што агульнае а што адрозніваецца?

Радасць каталонцаў з нагоды незалежнасці не была доўгай. Іспанскі ўрад арыштаваў шэраг лідараў аўтаноміі, абвінаваціўшы іх у мяцяжы. Тым часам самы галоўны змагар за незалежнасць рэгіёну Карлэс Пучдэмон застаецца ў Бруселі, дзе шукае падтрымання ў тым ліку ў прыязнай да Расеі партыі «Фламандскі інтарэс». А ці мае Пуцін інтарэс у каталонскай справе – высвятляла Вольга Жарнасек.

Мазгі ўцякаюць з Беларусі. Ці Менск здолее іх вярнуць?

Беларусы масава выязджаюць за мяжу вучыцца і працаваць. І ў асноўным не вяртаюцца. Не бачаць для сябе перспектыву на радзіме. Адна з галоўных праблемаў – цяжкасці ў прызнанні заходніх дыпломаў. І, канешне – нізкія заробкі. Аднак ёсць катэгорыя спецыялістаў якія вяртаюцца ў Беларусь, хто яны? І што можа зрабіць дзяржава, каб мы хацелі вярнуцца дадому, Руслан Шошын і Зміцер Міцкевіч.

Тры Лукашэнкі тыдзень у Эміратах. Што іх трымае?

Працоўны візіт ператварыўся ў доўгія гасціны. Кіраўнік Беларусі т тыдзень таму адправіўся з афіцыйным візітам у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Лукашэнка адначасова працуе і адпачывае. Ён паспеў сустрэцца ня толькі з мясцовымі шэйхамі, але і са сваім украінскім калегам Пятром Парашэнкам, які акурат у гэты час таксама заляцеў у Эміраты. Адначасова міністр абароны Беларусі Раўкоў наведаў Кітайскую Народную Рэспубліку. Што шукаюць Лукашэнка са сваім старэйшым сынам Віктарам ў Персідскай Затоцы а Раўкоў у Паднябеснай і што пра азіяцкія манёўры Менску думаюць у Крамлі?

Усевалад Шлыкаў, «Белсат»