Купі надзел за $ 60 тыс. і атрымай хімзавод за вакном


«Беларус – цёмен вус, пан сахі ды касы… ». А зямлі? 10 кіламетраў ад Менску надзелы – за $ 60 тыс., а ад уладаў нават дарогі добрае не дамагчыся.

Хто гаспадар беларускае зямлі? Пытаем жыхароў вёскі Дроздава, мясцовыя ўлады і неўзабаве – гасцей у студыі: эксперта зямельнае рэформы Андрэя Завадскага ды гісторыка Дзмітрыя Дразда. Там, дзе людзі пачуваюцца гаспадарамі ды пачынаюць самыя нешта рабіць, высвятляецца, што дзяржава толькі забірае. І нічога ў адказ?