Зоры з асаблівым святлом


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

[/vc_column_text][vc_column_text]Натхненне ці праца? Летуценні ці побыт? Мары і праблемы. Неба і зямля. Герой студыі «Прывату» паказвае беларускае неба і беларускую зямлю ў новым харастве. Нябесны гід, яго натхняюць таямнічыя сузор’і. Але і ў яго жыцці ёсць таямніцы і асаблівыя зорачкі…Незвычайныя дзеці – зорачкі з асаблівым святлом. Гэта клопат, але таксама і натхненне.Госць студыі – астраном і фатограф, зоркавы тата Віктар Малышчыц, які ўпершыню распавядзе пра сваю асаблівую дачушку шырокай публіцы.
Гераіня праграмы – першая ў Беларусі мадэль з дыягназам ДЦП Ангеліна Уэльская і яе прыгажуня-маці, якая перакананая, што яе дачка выйдзе на подыум разам з Анёламі Victoriaʼs Secret.
Эксперт праграмы – кіраўнік Цэнтру дапамогі дзецям з аўтызмам Вячаслаў Паршута, які выхоўвае сонечнага сына з адпаведным дыягназам, што і падштурхнула яго дапамагаць іншым дзеткам. «Дапамагаючы іншым – дапамагаеш сабе», сцвярджае Вячаслаў.
Незвычайныя ў сваёй моцы і апантанасці героі трэцяга выдання «Прывату» з Валярынай Куставай. Вядоўца высвятляе, адкуль бяруць сілы і натхненне яе героі ды якія перашкоды і пераадоленні яны сустракаюць на сваім шляху.Ці раўнуе Віктара Малышчыца ягоная жонка да начных падарожжаў з зоркамі? Чым насамрэч зарабляе знаны фатограф? Ці можа кожны з гледачоў «Белсату» набыць сабе імянную зорку? Якія сузор’і маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі? Як гэта – выхоўваць дзетак-зорачак? Што трэба, каб іх жыццё было радасным і напоўненым? Як матываваць дзяцей?Напрыканцы выдання тэст, у якім культавы фатограф беларускага неба паспрабуе ўгадаць беларускія ды іншаземныя мясціны па фотаздымках начных зораў… Ці атрымаецца?
Распублічванне нашых герояў – у поўным відэавыпуску:

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкаю выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна studyjapryvat@gmail.comПазначайце свае цікавыя прыватныя допісы гэштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Два разы на месяц, па серадах глядзіце на нашым канале а 21:40. Наступны выпуск – 2 сакавіка.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.