Зноў вар’яцкія кошты ў жыроўках! За лямпачку ў пад’ездзе!


Як змагацца з завышанымі лічбамі ў жыроўках?

Новыя лічбы ў жыроўках за камунальныя паслугі ўразілі бадай кожнага беларуса. Пры гэтым пытанні ў грамадзянаў узнікаюць не толькі праз якасць паслугаў, але і праз тое, як вылічваюць іх кошт. Карэспандэнты праграмы запыталіся ў эксперта, з чаго складаюцца сумы ў нашых жыроўках і якім чынам можна прымусіць камунальнікаў сумленна выконваць сваю працу.

ЦВК сказала, што прыслухаецца да АБСЕ. Чакаць справядлівых выбараў?

Беларускае кіраўніцтва адрэагавала на выніковую справаздачу БДІПЧ АБСЕ пра назіранне прэзідэнцкіх выбараў стварэннем экспертнае групы. Прадстаўнікі ЦВК абвясцілі, што прааналізуюць міжнародныя рэкамендацыі. Аднак адразу папярэдзілі, што змяняць выбарчае заканадаўства пакуль намеру не маюць. Незалежныя назіральнікі мяркуюць, што парламенцкія выбары зноўку адбудуцца са шматлікімі парушэннямі.

Апытанне: ці памятаеце вы свайго дэпутата?

Сёлета ў Беларусі адбудуцца чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў. Карэспандэнты «Маю права» запыталіся ў беларусаў, ці яны памятаюць, што абяцаў іхны кандыдат чатыры гады таму, і ці іхны абраннік выканаў свае абяцанні.

Як пастаяць за сябе, калі на працы вас хочуць адправіць у неаплочваемы адпачынак

З пагаршэннем эканамічнага становішча ў Беларусі часцей парушаюць правы працоўных: скарачаюць працоўны тыдзень, скіроўваюць у адпачынкі за свой кошт, змяншаюць заробак. Парады юрыста пра тое, як ім абараніць сябе, – у рубрыцы «Ведай свае правы!»

Людзей хочуць пасяліць на сметніку

У аграгарадку Хатляны, што ў Менскай вобласці, жыхары змагаюцца з мясцовымі ўладамі за кавалак зямлі. Сельсавет пастанавіў пабудаваць на ім тры жылыя дамы, а людзі супраць, бо лічаць гэта небяспечным – яшчэ трыццаць гадоў таму тут скідвалі побытавае смецце.