Асабісты капітал Знікаюць грошы ў таварыстве ўласнікаў? Распавядаем, як гэта кантраляваць


Упершыню пра таварыства ўласнікаў мы пачулі пры канцы дзевяностых, калі прынялі закон пра агульнае домаўладанне. Падавалася, усе будзе проста: вось жыхары, вось іх агульная маёмасць, вось дэмакратыя – і ўсе запрацуе.

Але ў адным таварыстве старшыня грошы скраў, у іншым – невядома куды ідуць унёскі, у трэцім жыхары не могуць ні пра што дамовіцца. Як кантраляваць дзейнасць таварыства ўласнікаў і ці магчыма стварыць сапраўды агульнае домаўладанне – распавядаем у праграме «Асабісты капітал».

Каментары