«Znich» у #BML: «Гэві-мэтал у кожную хату!»


У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна з жывым сэтам выступяць пачынальнікі беларускамоўнага паган-мэталу.

Лідар каманды Алесь Таболіч у размове з Міраю Шульц падзеліцца сакрэтам вечнай маладосці, распавядзе, на што гатовы пайсці дзеля прыцягнення ўвагі да сваёй музыкі, узгадае пра сваіх паплечнікаў – Анатоля Сыса і Аляксандра Куллінковіча, памяці якіх прысвеціць новую песню. Прагучаць таксама знакавыя гіты гурта з 22-гадоваю гісторыяй.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Крыжы-абярэгі» (словы Міхася Башлакевіча, музыка «Znich»)
  • «Мроя» (словы Алеся Таболіча, музыка «Znich»)
  • «Крумкач» (словы Анатоля Сыса і Алеся Таболіча, музыка «Znich»)
  • «Жыццё» (словы Алеся Таболіча, музыка «Znich»)

Музычную праграму «Belsat Music Live» глядзіце кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».