Belsat Music Live Зміцер Вайцюшкевіч ды «WZ-orkiestra» ў «Belsat Music Live № 20»


Зміцер Вайцюшкевіч у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» спраўляе 16-годдзе свайго «WZ-orkiestra». У жывым сэце пачуем як прэм’еру, гэтак і песні, з якіх усё пачыналася.

Чаму цяпер сонечнае рэгі гучыць, як смутны блюз? Чаму важна жыць тут і якою можа быць ідэальная Беларусь? Пра гэта з напраўду заслужаным беларускім артыстам пагутарыць Міра Шульц. Зміцер таксама адкрыецца ў прыватным блоку размовы – раскажа пра досвед, атрыманы ў трох шлюбах, і патлумачыць, чаму размаўляе са сваймі дзецьмі па-расейску.

Песні, якія прагучаць у праграме:

«Я нарадзіўся тут» – 4.23;
(муз. і словы Лявона Вольскага)

«Сцяг» – 3.38;
(муз. Змітра Вайцюшкевіча, словы Уладзіміра Някляева)

«Мора» – 3.34;
(муз. Змітра Вайцюшкевіча, словы Уладзіміра Караткевіча)

«Нібыта музыка не тая» – 2.56;
(муз. Змітра Вайцюшкевіча, словы Уладзіміра Някляева).

Каментары