Гарачы каментар Зміцер Саўка разграміў нядаўнюю рэформу наркамаўкі


9 красавіка не стала Змітра Саўкі, выбітнага беларускага мовазнаўцы, адраджэнца, аўтара шэрагу кніг і праграмы «Моўнік» на нашым тэлеканале, прысвечаных той, якую называў сэнсам свайго жыцця – беларускай мове.

«Зміцер быў выдатным педагогам. За ім цугам хадзілі студэнты лінгвістычнага ўніверсітэту. Ён вучыў беларускай мове процьму журналістаў. Ён бліскуча разабраў па костках чарговую правапісную авантуру ўлады. Ён напісаў бліскучы тэкст «Правілы левапісу» і «Мазаічная арфаграфія», дзе разграміў нядаўнюю рэформу савецкага стандарту правапісу», – распавёў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» Вінцук Вячорка, які шмат гадоў сябраваў са Змітром Саўкам.

Глядзіце таксама >>> У Менску развіталіся са Змітром Саўкам – вядомым мовазнаўцамБольш у відэаматэрыяле!

Каментары