Гарачы каментар Зміцер Галко: украінцы стаміліся ад вайны, але не так, каб плюнуць на ўсё і забыць пра сваю зямлю


Учора, 27 снежня, адбыўся першы этап абмену палоннымі паводле формулы «усіх на ўсіх»: украінскі бок вызваліў 233 асуджаных, а сепаратысты ЛДНР адпусцілі з палону 73 палонных. Сёння ўкраінскіх палонных сустракалі ў аэрапорце «Барыспаль».

«Атмасфера была святочная, – распавядае госць »Гарачага каментара«, журналіст Зміцер Галко, які сустракаў вызваленых украінцаў у аэрапорце «Барыспаль», – Гэта было як Новы Год, як Раство або свята Перамогі».

Украінцы знаходзіліся ў палоне ў вельмі цяжкіх умовах:

«Людзі ўтрымліваліся ў вельмі цяжкіх умовах, яны ўтрымліваліся ў камерах для пажыццёвых зняволеных – вельмі маленькіх. Не было ніякай медычнай дапамогі, на які аказваўся псіхалагічны ціск».

«Безумоўна, украінцы стаміліся ад вайны і стаміліся не ўчора. Але нельга сказаць, што яны стаміліся так, каб плюнуць на ўсё і забыць пра сваю зямлю і суайчыннікаў, якія знаходзяцца на акупаванай тэрыторыі», – кажа Галко.

 

ІІ, belsat.eu. Фота – Mikhail Palinchak/Ukrainian Presidential Press Service

Каментары