Гарачы каментар Зміцер Дрозд: беларускай дзяржаве Курапаты не патрэбныя


Галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Павал Якубовіч заявіў, што на конкурс на мемарыяльны знак у Курапатах у рэдакцыю газеты даслана болей за 60 праектаў, а на добраўпарадкаванне Курапатаў людзі пералічылі на дабрачынны рахунак больш за 3 тысяч долараў.

«Некаторыя людзі турбуюцца, думаюць, што дзяржава хоча перахапіць ініцыятыву, але мы мусім вітаць стварэнне ахоўных зон вакол Курапатаў. Тое, што збіраюць грошы, тое што кажуць пра рэпрэсіі – гэта таксама добра. Людзі хаця б чуюць пра гэта», – кажа госць «Гарачага каментара», гісторык Зміцер Дрозд.

На думку Дразда, тое што Якубовіч сабраў толькі 3 тысяч долараў – гэта доказ таго, што людзі дзяржаве не давяраюць: «Яны сабралі толькі тры тысячы – які можна на гэта паставіць мемарыял?»

«Беларускай дзяржаве Курапаты не патрэбныя. Аб чым можна казаць, калі Лукашэнка ніводнага разу там не быў?» – кажа Дрозд.

 

Каментары