Зміцер Дашкевіч: Амаль у кожнага супрацоўніка КДБ у кабінеце вісіць партрэт Дзяржынскага


У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКВД расстраляў больш за 130 беларускіх дзеячаў культуры і мастацтва. Праз 80 год «Малады фронт» зладзіў чытанні твораў беларускіх паэтаў, расстраляных у 1937 годзе.

«Той стан рэчаў, які мы бачым сёння ў Беларусі – гэта лагічны працяг сталінскага тэрору», – мяркуе госць «Гарачага каментара», лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.

Лідар МФ падкрэслівае, што цяперашнія КДБэшнікі з’яўляюцца пераемнікам тых чэкістаў, які ажыццяўлялі сталінскія рэпрэсіі.

«Супрацоўнікі КДБ лічаць свой адлік з тых крывавых гадоў. У іх, амаль у кожнага, у кабінеце вісіць партрэт Дзяржынскага (і добра калі іконкі Сталіна не знойдзецца). Яны ёсць ідэйны і фактычныя правапераемнікі НКВД, таму яны вельмі востра рэагуюць на акцыі памяці. Яны пераемнікі злачынцаў і самі такія ж злачынцы», – мяркуе Дашкевіч.

Цалкам размова – у відэа.