Змагаліся за касцёл пры саветах і працягваюць змагацца цяпер


Фота на застаўцы radzima.org

Бабруйскі касцёл – да гэтага часу не цалкам належыць каталікам.

У святыні, пабудаванай у пачатку 20-га стагоддзя, у 1968-ым годзе камуністы знеслі вежу і забудавалі яе пяціпавярховым будынкам. Парафіяне, якія змагаліся за касцёл пры саветах, працягваюць змагацца і цяпер. Год таму яны распачалі збор подпісаў з патрабаваннем ад уладаў вярнуць касцёлу гістарычны выгляд. Кампанія ўвесь час пашыраецца, да яе падключаюцца ня толькі каталікі, але і неабыякавыя жыхары Бабруйску.

Іншыя тэмы праграмы «Рэпартэр»:

Шэсць гадоў у Гулагу – кароткі, але трывалы след у 90-гадовым жыцці Міколы Конана

Мікола Конан быў асуджаны ў справе Саюзу беларускіх патрыётаў, хаця да іх і не належаў.

Камуністычныя ўлады асудзілі яго за тое, што ён па просьбе сябра пад капірку напісаў пяць копіяў прысягі, якую давала моладзь, уступаючы ў гэты саюз. З дзесяці гадоў ён адседзеў шэсць, у 1954-ым прыняў удзел у Нарыльскім паўстанні зняволеных, якое лічаць найбуйнейшым у гісторыі Гулагу. Не зважаючы на свой сталы век і перанесеную хваробу, ён выглядае яшчэ бадзёра ды цікавіцца тым, што адбываецца ў Беларусі і па-за яе межамі.

Як знайсці выйсце са складаных сітуацыяў?

Андрэй і Алена Відарэнкі з Віцебску здзейснілі шматгадовую мару – паляцелі ў адпачынак у Ізраіль.

Вакацыі былі цудоўныя. Але калі вярталіся дахаты, выязджаючы аўтамабілем з Кіеўскага аэрапорту, жыццё падкінула ім неспадзяванку, зусім не такую, пра якую яны марылі.